Молитва на ружанцы

Новая статья: молитва на ружанцы на сайте святая-молитва.рф - во всех подробностях и деталях из множества источников, что удалось нам найти.

Молитва на ружанцы

Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік ) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Мы накшталт вянка з ружаў пляцём вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы,балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з’явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш. адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.

Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста.

Ружанец – «вянок ружаў» – нібы з найлепшых кветак сплецены з найдаражэйшых малітваў: Ойча наш. якой навучыў нас сам Пан Езус, і Вітай, Марыя. якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля. Ружанец – гэта падвойная малітва: малітва сэрца і розуму, малітва разважання і адначасова вусная малітва. Яе сутнасцю з‘яўляецца разважанне над 20-цю падзеямі з жыцця Езуса і Марыі, якія мы называем «таямніцамі». 20 таямніцаў ружанца падзелены на чатыры часткі: радасную, святла, балесную і хвалебную . Звычайна вернікі адгаворваюць адну частку ў дзень у наступным парадку:

Радасныя таямнiцы – у панядзелак i суботу;

Таямніцы Святла – у чацвер;

Балесныя таямнiцы – у аўторак i пятнiцу;

Хвалебныя таямнiцы – у сераду i нядзелю.

Спосаб малiтвы на ружанцы

Ойча наш. (на першай пацерцы)

Вітай, Марыя (3 разы). (на наступных 3 пацерках)

Затым на вялiкай пацерцы адгаворваецца Ойча наш. а на кожнай з дзесяцi малых пацеркаў Вітай, Марыя . . Пасля кожнай таямнiцы можна дадаваць:

О, Марыя, без граху першароднага зачатая, малiся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць

«Увайшоўшы да Яе, анёл сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі!» (Лк 1, 28).

Бог выбраў Марыю на Маці Збавіцеля. Богу падабаліся Яе пакора і прастата. Яна была гатовая выканаць волю Нябеснага Айца. Марыя гаворыць: «Вось я, слуга Пана Бога, няхай жа мне станецца паводле Твайго слова». Пасля гэтых слоў адбываецца цуд: Уцелаўленне Божага Слова моцай Святога Духа. Божая воля павінна быць асноўным прынцыпам майго жыцця. Мне трэба накіраваць усе мае сілы на яе выкананне, таксама і тады, калі мне гэта будзе цяжка. Я хачу, як Марыя, заўсёды адказваць Богу: «Так!».

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

«Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, устрапянулася дзіцятка ў яе лоне і яна напоўнілася Духам Святым», і ўсклікнула: «Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго!» (Лк 1, 41-42).

Калі Марыя стала Маці Збавіцеля, яна неадкладна накіравалася да сваёй сваячніцы Альжбеты і дапамагала ёй у штодзённай працы. У сваёй паслузе Марыя прыносіць Божае благаславенне. Знакам праўдзівага Божага духа з‘яўляецца шчыры і радасны клопат пра іншых. Праз бескарыслівую дапамогу бліжнім я таксама буду імкнуцца трываць у справе збаўлення.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

«Марыя нарадзіла Свайго першароднага Сына, спавіла Яго ў пялёнкі, і палажыла ў жолабе, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2,7).

У Бэтлеемскім гроце прыходзіць на свет Збавіцель. Ні ў адным доме не знайшлося месца для Святой Сям‘і. Пан прыходзіць да сваёй уласнасці, але людзі не прымаюць Яго. Марыя і Юзаф зносяць усё без нараканняў і скаргаў. Яны ахвяруюць Богу свае цярпенні: стамляльную дарогу, убоства, непрызнанне, пакінутасць і абыякавасць да сябе з боку іншых. Тут, у Бэтлееме, Святая Сям’я вучыць мяне ахвярнасці. Я буду цярпліва зносіць розныя нястачы і памятаць пра тое, што «багатаму цяжка ўвайсці ў Божае Валадарства».

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

«Калі прайшлі дні ачышчэння паводле Права Майсея, занеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану» (Лк 2,22).

Марыя, заўсёды гатовая да ахвяры, простая і паслухмяная, ахвяруе Збавіцеля ў святыні. Яе жыццё цалкам накіраванае да Бога; у ёй няма ніякай палавінчатасці і ашчадлівасці ў адносінах да Яго. Багародзіца вучыць мяне быць верным Богу нават тады, калі паслухмянасць яго наказам патрабуе ад мяне вялікай самаахвярнасці. Я буду пазбягаць ўсялякай упартасці, пярэчанняў і слоў, нязгодных з Божай воляй.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

«Пасля трохдзённых пошукаў Марыя і Юзаф знайшлі Яго ў святыні, як сядзеў пасярод вучоных у Святым Пісанні. Ён слухаў іх і пытаўся ў іх. Усе ж, якія слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных» (Лк 2, 46).

Як жа трывожылася Марыя, шукаючы свайго Сына! Тое, што Езус застаўся ў святыні, прычыніла Ёй вялікае цярпенне. Знайшла Яго з вялікай радасцю. І я магу, учыніўшы грэх, страціць Езуса. Тады я павінен шукаць Яго ў Касцёле, слухаць Ягоныя словы, узмоцнена маліцца і ў сакрамэнце Пакаяння зноў паяднацца з Ім. Няхай памяць пра гэтую таямніцу аберагае мяне ад духоўнай ляноты і смяротнага граху.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Малiтва Езуса Ў Гэтсэманi

«Будучы ў смяротным змаганні, Езус даўжэй маліўся; і стаўся пот Ягоны як каплі крыві, збягаючай на зямлю» (Лк 22, 44).

Езус, упаўшы на калені, моліцца, а перад Ім – грахі ўсіх людзей: няўдзячнасць, нявернасць, здрады. Усе гэтыя грахі, а ў тым ліку і мае, Езус бярэ на сябе. У тую страшную ноч усе Яго пакінулі. Але Марыя моліцца разам са сваім Сынам. Яна адзіная, вольная ад усялякага граху, няспынна будзе дапамагаць і мне, каб я, успаможаны ласкай Хрыста, перамагаў грэх.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Бiчаванне Езуса

«Тады Пілат узяў Езуса і загадаў бічаваць Яго» (Мк 15, 6).

Езус зносіць жахлівыя цярпенні падчас бічавання. Жаўнеры не маюць літасці і бічамі разрываюць Найсвяцейшае цела Збавіцеля. Ён пакутуе за грахі людской пажадлівасці і распусты. Хрыстус, Божы Сын, народжаны з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дазваляе знявечыць Сваё нявіннае цела. Прашу ў Цябе, Езусе, праз малітвы Тваёй Маці, Беззаганнай Панны, чысціні цела і душы для мяне, нашых сем‘яў, дзяцей і моладзі. Езусе, захавай нас ад згоршванняў, дай ласку перамогі ў змаганні за захаванне цнатлівасці.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Укаранаванне цернем

«Жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, узлажылі Езусу на галаву і апранулі Яго ў чырвонае адзенне. І падыходзілі да Яго і казалі: Будзь прывітаны, Кароль Жыдоўскі. І білі Яго па шчоках» (Ян19, 2).

Пан Езус прымае ўсё гэта, каб сваёй пакорай адплаціць Богу за нашыя пыху і самаўзвышэнне. Ён з‘яўляецца праўдзівым Валадаром неба і зямлі, з‘яўляецца таксама Каралём майго сэрца, таму Яму належыць усялякая пашана і хвала. Эгаізм і пыху немагчыма прымірыць з Валадарствам Хрыста. Праз заступніцтва Марыі, Тваёй маці, прашу Цябе, Езусе, дай мне ласку пакоры і паслухмянасці, а таксама ласку самаадрачэння і панавання над маімі пачуццямі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

«Несучы крыж для сябе, Езус выйшаў на тое месца, якое завецца Кальварыя, а па-жыдоўску Галгота» (Ян 19, 17).

З любові да людзей Езус бярэ крыж на плечы і нясе яго на месца, прызначанае для ўкрыжавання. Дарогай Ён некалькі разоў падае і падымаецца. Марыя, напоўненая мацярынскай любоўю, ідзе за Сынам і церпіць разам з Ім. Калі мяне спасцігнуць цярпенні і горыч сэрца, я таксама павінен ціха ісці сваім крыжовым шляхам і несці следам за Збавіцелам свой крыж. Я не маю права заламацца, але павінен адважна, як і Марыя, наследаваць Хрыста. Калі я ўпаду, Езусе, дапамажы мне падняцца!

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Укрыжаванне і смерць Езуса

«Езус усклікнуў моцным гoлaсaм: Oйчa, у рукi Твaе aддaю дух мой. І пасля гэтых слоў скaнaў» (Лк 23, 46).

На Галгоце Езус склаў у ахвяру за нас Сваё жыццё. Надышла хвіліна нашага адкуплення. Марыя, з‘яднаная са сваім Сынам, стала Суадкупіцельніцай людзей. Тут, пад крыжом, я дзякую Табе, Збавіцель, за Тваю любоў. Я буду старацца захаваць удзячнасць і любоў да святароў, бацькоў, выхавацеляў, якія супрацоўнічаюць з Табой, каб чын збаўлення прыносіў плён. Павяраю Табе, Езусе, таксама ўсіх паміраючых.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Хрост Пана Езуса ў рацэ Ярдан

«І сталася, у тыя дні прыйшоў Езус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. (. ) І стаўся голас з неба: Ты ёсць Сын мой умілаваны, Цябе Я ўспадабаў» (Мк 1,9.11)

Сваю месіянскую дзейнасць Езус Хрыстус пачынае з хросту ў водах Ярдана. Ужо тут Ён бярэ на свае плечы цяжар людскога граху і будзе несці яго праз крыжовую муку аж да смерці. Ужо тут Ён пачынае споведзь з грахоў усяго чалавецтва так, быццам гэта Яго ўласныя грахі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Езус аб”яўляе сябе на вяселлі ў Кане

«Сказаў Езус: Напоўніце збаны вадою. І напоўнілі аж да верху. І сказаў ім Езус: Чэрпайце цяпер і занясіце маршалку. Гэты пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб”явіў сваю славу; і ўверылі ў яго вучні ягоныя» (Ян2,7.8а.11).

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання

«Пасля таго, як быў выданы Ян, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае. І казаў: Час настаў і наблізілася Валадарства Божае, кайцеся і верце ў Евангелле» (Мк1,14-15)

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

4. Перамяненне Пана на гары Табор

«Езус узяў Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і завёў іх асобна на высокую гару. І перамяніўся перад імі: і заяснеў воблік ягоны як сонца, а адзенне яго зрабілася белае як снег» (Мц 17,1-2)

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Устанаўленне Эўхарыстыі

«А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даў вучням сваім, кажучы: Бярыце і ешце, гэта Цела маё. І ўзяўшы келіх, учыніў падзяку і даў ім, кажучы: Піце з яго ўсе: гэта ёсць Кроў мая новага запавету» (Мц 26,26-28а).

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

«Няма Яго тут, бо ўваскрос, як сказаў» (Лк24, 6).

Перад намі Уваскрэслы Хрыстус, Пан жыцця і смерці. Яго Змёртвыхпаўстанне выявіла Ягоную Боскасць, паставіла пячатку пад нашым адкупленнем і ўзмоцніла нашую веру. Марыя, якая на Галгоце не пахіснулася ў веры, бачыць Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Яна праз выпрабаванні майго жыцця давядзе і мяне да свайго ўслаўленага Сына. Аднак я не павінен хістацца ў веры, я не маю права паўтараць ранейшыя грахі.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

2. Унебаўшэсце Езуса Хрыста

«Калі Езус благаславіў Апосталаў, адышоў ад іх і ўзняўся ў неба. Яны ж, пакланіўшыся, вярнуліся ў Ерузалем з вялікай радасцю» (Лк 24,51-52).

Хрыстус, Валадар сусвету, узыходзіць у неба. Выканаўшы справу, даручаную Айцом, Езус вяртаецца да Яго. Аднак Ён не забываецца пра тых, каго адкупіў. Езус рыхтуе для іх жыллё ў небе. Я таксама спадзяюся быць у ліку збаўленых. У гэтым мне дапаможа Найсвяцейшая Маці, а я буду асцерагацца ўсялякага граху. Буду маліцца таксама за маіх памерлых блізкіх, каб Хрыстус як найхутчэй прыняў іх у нябесную айчыну.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

3. Спасланне Святога Духа

«І стаўся раптам з неба шум, як бы надыходзячага сільнага ветру, і напоўніў увесь дом. І паказаліся ім як бы вогненныя языкі, і спачыў на кожным з іх. І ўсе напоўніліся Духам Святым» (Дз 2, 2).

Касцёлам кіруе і распараджаецца Святы Дух. Чым цясней мы злучаны з Касцёлам, тым глыбей, дзякуючы дапамозе Святога Духа, узрастаем у Хрысце. У шчырай малітве я дзякую за дары Святога Духа і асабліва прашу за моладзь, каб асвечаная Святым Духам, правільна расчытала сваё пакліканне. Няхай Марыя і ўва мне ўзмацняе любоў да Касцёла і клопат пра яго развіццё.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыi

«Благаславёнай будуць называць Мяне ўсе народы» (Лк 1, 48).

Для Марыі настала радасная хвіліна расстання з гэтым светам. Пасля заканчэння жыцця на зямлі, Яна з душой і целам была ўзятая ў неба. Каб мая смерць была шчаслівай, я павінен рыхтавацца да яе на працягу ўсяго майго жыцця. Гэтага нельга адкладваць на апошнюю хвіліну. Марыя, прашу ў Цябе найважнейшай ласкі, каб некалі быць разам з Хрыстом і Табой у небе. Прыйдзі па мяне ў хвіліну смерці і пасля зямнога выгнання акажы мне ласку бачыць благаславёны плод улоння Твайго, Езуса, майго Пана.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу.

5. Укаранаванне Найсвяцейшай Дзевы Марыi Ў небе

«Благаславёныя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю» (Мц 5, 5).

Марыя – наша Каралева, Валадарка зямлі і неба. Яна дзеліць са сваім Сынам Яго каралеўскую хвалу. Марыя, заўсёды ціхая і верная служка Пана, горача прагне, каб Каралеўства Яе Сына пашыралася. Няхай прагненне Марыі будзе і маім прагненнем. У гэтай таямніцы я прашу за людзей, якія жывуць нязгодна з Божым правам, каб выпрасіць для іх ласку вяртання да дабра і прабывання ў ім.

Ойча наш. Вітай, Марыя (10) . Хвала Айцу. О, Марыя, без граху пачатая. О, мой Езу. Літанія да Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Молитва на ружанцы

Пра святы ружанец

У старажытнасці быў цудоўны звычай ахвяраваць асабліва годным людзям вянкі, сплеценыя з ружаў. Хрысціяне ўшаноўвалі Хрыста, Маці Божую і святых, складаючы ружавыя вянкі на іхніх алтарах.

Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы, балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з’явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш. , адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная

ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.

Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста.

Ружанец – «вянок ружаў» – нібы з найлепшых кветак сплецены з найдаражэйшых малітваў: Ойча наш. , якой навучыў нас сам Пан Езус, і Вітай, Марыя. , якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля.

Ружанцам завецца таксама нізка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.

Як маліцца на ружанцы

Звычайна Ружанец пачынаецца ўступнымі малітвамі, якія гаворацца на крыжыку і пяці першых пацерках. Перажагнаўшыся крыжыкам і кажучы У імя Айца. , гавораць, трымаючы крыжык, Веру ў Бога Айца. , затым на першай пацерцы – Ойча наш. , на трох наступных – тры Вітай, Марыя. і на пятай – Хвала Айцу. .

Ружанец складаецца з чатырох частак, у кожную з якіх уваходзяць пяць таямніцаў. У кожнай таямніцы на першай асобнай пацерцы гаворыцца Ойча наш. , на дзесяці змацаваных разам пацерках – дзесяць Вітай, Марыя. , і на наступнай, асобнай пацерцы – Хвала Айцу і Сыну. , «О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае!» На гэтай жа пацерцы гаворыцца і малітва, якую прасіла дадаваць пасля кожнае дзесяткі Маці Божая падчас свайго аб’яўлення ў Фаціме: «О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць». На гэтай жа пацерцы гаворыцца таксама і Ойча наш. наступнай таямніцы.

Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць дзесяткаў, падзеленых між сабою пяццю асобнымі пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз, мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца. Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы.

На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем яе сэнс і разважаем аб жыцці Езуса і Марыі. Разважанне – найважнейшы момант Ружанца. Без яго Ружанец падобны да цела без душы. Адгаворваючы Ружанец без разважанняў, мы часта ператвараем яго ў паўтарэнне слоў. Ёсць розныя спосабы разважання таямніцаў Ружанца. Напачатку можна разважаць, дапамагаючы сабе тэкстамі, пададзенымі ніжэй. Пазней, глыбей асягнуўшы Ружанец, можна абапірацца на ўласныя рэфлексіі.

Гэты вянок малітваў і разважанняў называюць яшчэ «малым Евангеллем», «лесвіцаю ў неба».

1 «Веру ў Бога. » 1 раз

2 «Ойча наш. » 1 раз

3 «Вітай, Марыя. » 3 разы

4 «Хвала Айцу. » 1 раз

4 Назваць таямніцу Ружанца

4 «Ойча наш. » 1 раз

5 «Вітай, Марыя. » 10 разоў

6 «Хвала Айцу. » 1 раз

6 Назваць наступную таямніцу Ружанца

6 «Ойча наш. » 1 раз

7 «Вітай, Марыя. » 10 разоў

Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста

Ахвяраванне Хрыста ў святыні

Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

Хрост Пана Езуса ў Ярдане

Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане

Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання

Перамяненне Пана на гары Табор

Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным

Укаранаванне Езуса цернем

Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую

Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы

Спасланне Духа Святога

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

(молімся ў панядзелак і суботу)

І. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

26. У шосты ж месяц пасланы быў Анёл Габрыэль ад Бога ў места Галілейскае,

27. да Панны, заручанай з мужам імем Юзаф, з дому Давідавага; імя ж Панны –

28. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: вітай, поўная ласкі! Пан з Табою.

30. І сказаў ёй Анёл: не бойся, Марыя; бо Ты знайшла ласку ў Бога.

31. І вось зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына і дасі Яму імя: Езус.

38. І сказала Марыя: вось я – Слуга Пана; няхай мне станецца паводле твайго

ІІ. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

39. Устаўшы ж, Марыя ў тыя дні хутка пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна.

40. І ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.

41. . напоўнілася Альжбета Духам Святым.

42. І загаласіла моцным голасам і сказала: благаславёная Ты між жанчынамі і

благаславёны плод улоння Твайго.

46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана;

47. і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім.

ІІІ. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста

6. Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй;

7. і нарадзіла Сына свайго. , і палажыла Яго ў жолабе, бо не было ім месца ў

8. У той мясціне былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку свайго.

9. І вось з’явіўся ім Анёл Пана, і слава Пана асвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім.

10. І сказаў ім Анёл: не бойцеся! бо вось абвяшчаю вам вялікую радасць, што

будзе ўсім людзям:

11. бо цяпер нарадзіўся вам у месце Давідавым Збаўца, які ёсць Хрыстус Пан.

ІV. Ахвяраванне Хрыста ў святыні

22. А калі скончыліся дні ачышчэння іх па закону Майсееваму, прынеслі Яго ў

Ерузалем, каб прадставіць перад Панам.

25. І вось быў у Ерузалеме чалавек, іменем Сімяон.

28. . ён узяў Яго на рукі, благаславіў Бога і сказаў:

30. . бачылі вочы мае збаўленне Тваё,

31. якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў.

34. . і сказаў Марыі, Маці Яго: вось ляжыць Гэты на ўпадак і паўстанне многіх у

Ізраэлi і на знак, якому працівіцца будуць,

35. і табе самой меч пранікне ў душу, – каб выявіліся памышленні многіх сэрцаў.

V. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

43. . застаўся хлопчык Езус у Ерузалеме; і не заўважылі таго Юзаф ды Маці Яго.

46. Праз тры дні знайшлі Яго ў святыні, дзе сядзеў сярод вучыцеляў, слухаючы іх і

48. . і Маці Яго сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і я з

вялікаю тугою шукалі Цябе.

49. Ён сказаў ім: нашто было вам шукаць Мяне? Ці ж вы не ведалі, што Мне трэба

быць у тым, што належыць Айцу Майму?

(молімся ў чацвер)

І. Хрост Пана Езуса ў Ярдане

16. Калі Езус ахрысціўся, адразу ж выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і

ўбачыў Духа Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго.

17. І голас з неба прамовіў: Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў.

ІІ. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане

(пар. Ян 2, 1. 3. 7-9. 11)

2. У Кане Галілейскай было вяселле.

3. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: не маюць віна.

7. Езус сказаў: напоўніце збаны вадою.

8. І кажа ім: цяпер зачарпніце і занясіце кіраўніку вяселля.

9. . Кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном .

11. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай.

ІІІ. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання

(пар. Мк 1, 14-15; Лк 8, 1)

14. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле

15. і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў

1. Пасля праходзіў Ён па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую

Навіну аб Валадарстве Божым.

ІV. Перамяненне Пана на гары Табор

(пар. Лк 9, 28-29. 35)

28. Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца.

29. І калі Ён маліўся, выгляд твару Яго перамяніўся, і вопратка Ягоная стала

35. А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны; Яго слухайце.

V. Устанаўленне Эўхарыстыі

26. І, калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даваў вучням, кажучы:

бярыце і ешце; гэта Цела Маё.

27. Потым узяў келіх і, падзякаваўшы, даў ім, кажучы: піце з яго ўсе;

28. бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля

(молімся ў аўторак і пятніцу)

І. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным

41. Езус адышоў ад іх, як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся.

42. Кажучы: Ойча, калі Твая воля, пранясі келіх гэты міма Мяне, аднак не Мая воля,

але Твая няхай станецца.

43. З’явіўся ж Яму Анёл з неба, умацоўваючы Яго.

44. Ён, будучы ў агоніі, яшчэ пільней маліўся, і быў пот Яго, як кроплі крыві,

сцякаючай на зямлю.

45. І, калі падняўся ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх спячымі ад

ІІ. Бічаванне Езуса

(пар. Мц 27, 22–25, Ян 19,1)

22. Пілат кажа ім: што ж зрабіць мне з Езусам, называным Хрыстом? Кажуць яму

ўсе: няхай будзе распяты.

24. Пілат, бачачы, што нішто не памагае, а абурэнне павялічваецца, узяў вады і

ўмыў рукі перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; вы

25. Адказваючы, увесь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых!

1. Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў Яго.

ІІІ. Укаранаванне Езуса цернем

27. Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Езуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую

28. І, раздзеўшы Яго, апранулі Яму чырвоны плашч;

29. і, сплёўшы вянок з цярніны, уздзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку

трысціну; і, становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы:

радуйся, Цар Юдэйскі!

30. І плявалі на Яго і, узяўшы трысціну, білі Яго па галаве.

ІV. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую

(пар. Мц 27, 31; Лк 23, 26–28)

31. І, калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаванне.

26. І, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірынэйца, што ішоў з поля, усклалі

на яго крыж, каб нёс за Езусам.

27. І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім.

28. Езус жа, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалемскія! Не плачце па Мне, але

плачце па сабе і па дзецях вашых.

V. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы

(пар. Ян 19, 17–27; Лк 23, 44–46)

17. І, несучы крыж свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па-жыдоўску

18. дзе і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне Езуса.

25. Стаялі ж ля крыжа Езусавага Маці Яго і сястра Маці Яго, Марыя Кляопава, і

26. Езус жа, угледзеўшы Маці і вучня, што стаяў побач і якога любіў, кажа Маці

сваёй: Жанчына, вось сын Твой!

27. Пасля кажа вучню: вось Маці твая. І з таго часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе.

44. Было ж каля шостае гадзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны

45. І згасла сонца, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне.

46. Езус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой. І,

сказаўшы гэтае, аддаў дух.

(молімся ў сераду і нядзелю)

І. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

1. . У час світання першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя

2. І вось страшна затрэслася зямля, бо Анёл Пана, зышоўшы з неба, прыступіўшы,

адваліў камень ад дзвярэй магілы і сеў на ім.

3. Выгляд яго быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як снег.

4. І ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як нежывыя.

5. Анёл жа, адказваючы жанчынам, сказаў: не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце

6. Яго няма тут: Ён уваскрос, як і сказаў.

9. Калі ж яны ішлі апавясціць вучняў Яго, дык вось Езус спаткаў іх і сказаў:

радуйцеся! І яны, прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.

ІІ. Унебаўшэсце Хрыста

(пар. Лк 24, 46–51; Дз 1, 10–11)

46. І Хрыстус сказаў ім [апосталам]: так напісана і так належала цярпець Хрысту і

ўваскрэснуць на трэці дзень,

47. і прапаведвацца ў імя Яго пакаянню ды адпушчэнню грахоў ва ўсіх народах,

пачынаючы ад Ерузалема,

48. вы ж сведкі гэтага.

50. І вывеў іх з места да Віфаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх.

51. Як благаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.

10. Калі ж яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў сталі

перад імі ў белых вопратках,

11. дый сказалі яны: мужы Галілейскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на неба? Гэты Езус,

узяты ад вас на неба, прыйдзе гэтаксама, як бачылі вы Яго ўзыходзячым на

ІІІ. Спасланне Духа Святога

(пар. Лк 24, 49; Дз 2, 1–4)

49. . вы ж заставайцеся ў месце Ерузалеме, пакуль не адзенецеся сілаю звыш.

1. І як канчаўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі аднадушна разам.

2. І знячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды

напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.

3. І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным з іх.

4. І напоўніліся ўсе Духам Святым ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух

Святы даў ім прамаўляць.

ІV. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана;

47. І ўзрадаваўся дух мой у Богу Збаўцу маім,

48. бо ўзглянуў Ён на пакору слугі сваёй, і адгэтуль шчасліваю назавуць мяне ўсе

49. бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны; і святое імя Яго.

51. Учыніў сілу рукою сваёю; рассеяў пышных думкамі сэрца іх,

52. адабраў у моцных пасады, узвысіў прыніжаных.

V. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

1. І знак вялікі паказаўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі

ў яе, і на галаве яе вянок з дванаццаці зорак.

10. І пачуў я голас вялікі, мовячы ў небе: цяпер настала збавенне і сіла, і

валадарства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінуты той, хто

абвінавачвае братоў нашых, што дзень і ноч вінаваціў іх фальшыва перад Богам

Оценка 4.7 проголосовавших: 18
ПОДЕЛИТЬСЯ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Please enter your comment!
Please enter your name here